29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікаюць рыхтавацца да партызанскай вайны з Расеяй

49

У Менску раскідваюць улёткі ў шматпавярховых дамах з заклікам рыхтавацца да партызанскай вайны з Расеяй.

Ужо некалькі тыдняў менчукі знаходзяць у сваіх паштовых скрынях невялікія ўлёткі з аддрукаваным на іх заклікам рыхтавацца да вайны. Улёткі раскідваюць некалькіх тыпаў.

Тая, што ёсць у рэдакцыі «Беларускага партызана», названая «За Украіну і Беларусь». Гэта тэкст аднаго з выступаў лідэра КХП-БНФ Зянона Пазняка.

«Не трэба баяцца імперскіх пагроз Масквы. Фашызм трэба перамагчы. Таму нам, беларусам, ужо цяпер трэба рыхтавацца да абароны ад расейскай агрэсіі, маючы на ўвазе досвед Украіны і пазбягаць украінскіх памылак», - сказана ў тэксце. Пазьняк заклікае беларусаў аб'яднацца ў невялікія групы па 2-3 чалавекі, шукаць зброю і рыхтавацца да супраціву.

Ва ўлётцы сказана, што расейска-ўкраінская вайна - гэта і беларуская вайна. Там вызначаецца лёс не толькі свабоднай Украіны, але і Беларусі. Пазьняк заклікае беларусаў дапамагаць украінцам, ехаць добраахвотнікамі і ўступаць у батальёны.

У канцы ўлёткі - заклік прачытаць і перадаць яе іншым людзям у сваім асяроддзі. Хто распаўсюджвае ўлёткі, не вядома.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках