5 траўня 2024, Нядзеля, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці забаранілі ўсе пікеты за цэласнасць Украіны

2
У Берасці забаранілі ўсе пікеты за цэласнасць Украіны

Адмову ў правядзенні пяці пікетаў атрымалі берасцейскія актывісты абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Асноўнай мэтай масавых акцый была актуалізацыя ў грамадстве каштоўнасць незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, выказванне салідарнасці з украінскім народам у ягоным імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць Украіны. Прычынай у адмове правядзення пікетаў стала іх заява чальцамі партыі ў неналежных паводле мясцовых законаў месцах, а менавіта каля Берасцейскага цэнтральнага ўнівермага, кінатэатра «Беларусь» і гандлёвага цэнтра «Усход», паведамілі сайту charter97.org.

Прадстаўнікі ўлады спаслаліся на тое, што акцыі такога характару можна праводзіць толькі ў спецыяльна дазволеных месцах, а менавіта ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне «Лакаматыў». Заяўкі на акцыі былі пададзеныя ў адпаведнасці з артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкуламі 4-6 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Таму актывісты адзначаюць, што ў гэтым выпадку можна фіксаваць з боку ўладаў парушэнне не толькі канстытуцыйных правоў грамадзян, але і нормаў міжнароднага заканадаўства.

- Улада яшчэ раз прадэманстравала нам сваё стаўленне да ўкраінскіх падзей, патрэбнасці захавання суверэнітэту Беларусі і паказала сваё стаўленне да правоў грамадзян агулам. Хутчэй за ўсё, мы будзе абскарджваць гэтую пастанову мясцовых уладаў шляхам звароту ў судовыя органы, - падвёў рысу адзін з заяўнікаў правядзення акцыі Уладзімір Вуек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках