5 траўня 2024, Нядзеля, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы страцілі беспілотнік

43
Беларускія вайскоўцы страцілі беспілотнік

Бярозаўскія вайскоўцы шукаюць страчаны беспілотнік коштам не менш за мільён даляраў.

Як стала вядома, вайскоўцы 927-га цэнтра падрыхтоўкі і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Беларусі з мінулага тыдня шукаюць робат. Пры якіх абставінах знік беспілотны лятальны апарат (БПЛА), не паведамляецца, піша tomin.by.

Але дакладна вядома, што яго не выкралі. Хутчэй за ўсё, ён прапаў падчас чарговага палёту. Легкаважны апарат магло садзьмуць ветрам, а магла адмовіць складаная электроніка БПЛА.

Паводле звестак з адкрытых крыніц, такі беспілотнік можа каштаваць ад мільёна да чатырох мільёнаў даляраў (кошт залежыць ад яго электроннага «начынення»).

Бярозаўскія вайскоўцы спадзяюцца, што робат знойдзецца. Калі беспілотнік не знойдуць, то паводле заканадаўстве павінна быць распачатая крымінальная справа - за страту вайсковай маёмасці.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках