5 траўня 2024, Нядзеля, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Расеі прадаваў віцебчукам гашыш

8
Грамадзянін Расеі прадаваў віцебчукам гашыш

У Віцебску арыштавалі грамадзяніна Расеі, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца абласной управы СК Іна Гарбачова, піша БелТА.

Супрацоўнікамі ўправы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС аблвыканкама падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў для спынення канала пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск затрыманы 21-гадовы расеец, у здымнай кватэры якога выяўлены асабліва небяспечны наркатычны сродак - гашыш.

У дачыненні да мужчыны Віцебскім гарадскім аддзелам СК распачатая крымінальная справа паводле арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў) КК Беларусі. Падчас папярэдняга следства было ўстаноўлена, што затрыманы знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за ўчыненне аналагічнага злачынства на тэрыторыі Расеі.

Мужчыну выстаўленае абвінавачванне, абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Следчыя працягваюць працу над зборам доказнай базы, правяраюць дачыненне абвінавачанага да ўчынення іншых злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках