Па Нясвіжы ездзіла карэта з бел-чырвона-белымі стужкамі
14- 16.07.2014, 17:22
- 18,104
Незвычайная вясельная цырымонія прайшла ў Нясвіжы.
Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязня Фёдара Мірзаянава.
«Вясельная правакацыя!», - усклікнуў кіроўца таксі, праязджаючы паўз Нясвіжскую ратушу. Я зірнула ў акно: пад проліўнем каля старадаўняй Ратушы, дзе бяруць шлюбы, стаяла вясельная карэта, запрэжаная парай коней. У карэце пад навесам сядзеў прыбраны фурман ў беларускай вышыванцы. Людзей не было: відаць, усе знаходзіліся на вясельнай цырымоніі», - піша яна.
Карэта была святочна ўпрыгожана бел-чырвона-белымі стужкамі, бантамі і кветкамі. Коні таксама былі прыстроеныя: ногі абвітыя белай тканінай, на спінах чырвоныя гунькі.