5 траўня 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі журналіст: Нашыя перасягнулі Гёбэльса і апусціліся да ўзроўню Штрайхера

15
Расейскі журналіст: Нашыя перасягнулі Гёбэльса і апусціліся да ўзроўню Штрайхера

Былы сакратар Супольнасці журналістаў Расеі і экс-дэпутат Думы Ігар Якавенка мяркуе, што прапаганда ў расейскіх СМІ не адпавядае нават стандартам Гёбэльса.

Пра гэта ён заявіў у эфіры расейскай службы "Радыё Свабода".

"Яго (Гёбэльса) апошнім часам вельмі хваляць - і Уладзімір Пуцін яго назваў таленавітым, і федэральны тэлеканал "Расія-24" яго назваў вялікім. Я не далучаюся да гэтага пункту гледжання, і абазначэнне гебелеўскай прапаганды як полюса зла памылкова. Тое, што цяпер робіць федэральная тэлевізія, - гэта тое, чаго Гёбэльс сабе не дазваляў", - мяркуе Якавенка.

На ягоную думку, дзейнасць пракрамлёўскіх расейскіх журналістаў дарэчы параўноўваць хутчэй з працай іншага нацысцкага "экспэрта" - Юліуса Штрэйхера.

"Быў такі Юліус Штрэйхер, галоўны рэдактар штотыднёвага часопіса "Штурмавік", які прыкладна такога роду рэчы рабіў. Ён рабіў такія ж рэчы, як сёння робіць Першы канал, а менавіта – друкаваў "Пратаколы сіёнскіх мудрацоў", распавядаў выдуманыя гісторыі пра згвалчаных бялявых немак, пра ўкрыжаваных немаўлят, і Гёбэльс як раз гэта забараняў. Ён думаў, што такога роду вульгаршчына, пахабшчына і мярзота дыскрэдытуе Рэйх. Так што нашы перасягнулі Гёбэльса і апусціліся да ўзроўню Юліуса Штрэйхера", - мяркуе журналіст.

Як заявіў Якавенка, наступствы такой грубай маніпуляцыі ў СМІ могуць быць вельмі цяжкімі - гэта сталае распальванне варожасці паміж народамі Расеі ды Украіны, шмат крыві і назаўжды сапсаваная рэпутацыя расейскіх журналістаў, якіх ва Украіне будуць "успрымаць канчаткова ўжо ... проста як самых брыдкіх, хлуслівых стварэнняў".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках