5 траўня 2024, Нядзеля, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская лётчыца распавяла, як яе вывезлі ў Расею

29
Украінская лётчыца распавяла, як яе вывезлі ў Расею

На сустрэчы з консулам Украіны лётчыца паведаміла, што яе вывезлі з Украіны ў кайданках і з мяшком на галаве.

Надзея Саўчанка, выкрадзеная ў Луганскай вобласці, і якую цяпер трымаюць у СІЗА ў Варонежы, на сустрэчы з украінскім консулам Генадзем Брэскаленка паведаміла, што яе вывезлі ў Расею сілком. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Пятра Парашэнкі.

«Надзея Саўчанка пацвердзіла, што яна была незаконна вывезеная з тэрыторыі Украіны без яе згоды, з мяшком на галаве і ў кайданках. Пры гэтым выкрадальнікі змянілі некалькі машын», - праінфармаваў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін.

«Пратэстуючы супраць незаконнага вывазу ў іншую дзяржаву і патрабуючы сустрэчы з консулам, украінская лётчыца абвясціла галадоўку. У сувязі з тым, што да яе дапусцілі консула, яна яе спыніла», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

У паведамленні таксама адзначаецца, што Парашэнка ў перамовах з сусветнымі лідарамі пастаянна настойвае на вызваленні ўсіх закладнікаў.

Нагадаем, штурман Вайскова-паветраных сіл Украіны Надзея Саўчанка ваявала на Данбасе ў складзе батальёна «Айдар». Лётчыца трапіла ў палон да сепаратыстаў, пасля чаго апынулася ў СІЗА на тэрыторыі Расеі. У РФ сцвярджаюць, што ўкраінская лётчыца перасекла мяжу без дакументаў, пад выглядам уцякачкі. Саўчанку абвінавацілі ў датычнасці да забойства журналістаў тэлеканала «Расея» пад Луганскам. Суд Варонежа ўзяў яе пад варту на два месяцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках