5 траўня 2024, Нядзеля, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць зуброў у Беларусі павялічаць да 1300

4
Колькасць зуброў у Беларусі павялічаць да 1300

Колькасць зуброў, якія жывуць у Беларусі да 2020 года плануецца павялічыць да 1300 асобін.

Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання зуброў на 2015-2019 гады, паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго, да 2020 года ў краіне плануецца стварыць дзве новыя мікрапапуляцыі зуброў, падняць імунітэт і знізіць захворванне жывёл за кошт правядзення ацэнкі генетычнага патэнцыялу зуброў і правядзення селекцыйна-племянной працы з жывёламі, паведамляе БелаПАН.

Асноўнай мэтай мерапрыемстваў у захаванні зуброў з'яўляецца фарміраванне генетычна ўстойлівай і жыццеўстойлівай беларускай папуляцыі зубра, якая гарантуе захаванне яго як віду і забяспечвае ўстойлівае выкарыстанне яго рэсурсаў.

Цяпер у Беларусі пражывае крыху больш за 1130 зуброў белавежскай папуляцыі, за апошнія 20 гадоў іх колькасць павялічылася ў 3,3 разы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках