3 траўня 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына ў майцы «ДНР» пагражаў дзецям у менскім трамваі

55

У сталічным транспарце быў заўважаны агрэсіўны пасажыр у майцы з эмблемай тэрарыстычнай арганізацыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў моладзевы актывіст і журналіст Франак Вячорка.

«Сёння днём я сеў у трамвай і ўбачыў, што мужчына мажнага целаскладу крычыць на гурт дзяцей. Яны нічога дрэннага не рабілі, а проста шумелі, як многія дзеці. Але ён пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, крычаў на іх і выхавацельку. Самае цікавае, што на ім была майка «Данецкая народная рэспубліка». Многія здымалі гэта на тэлефоны, у тым ліку і я. Калі ён гэта ўбачыў, то пачаў чапляцца да мяне і называць мяне «бандэраўцам». У адказ на гэта я сказаў, што ён сепаратыст. Мы лаяліся пару хвілін, потым я выйшаў, а ён мне прыгразіў кулаком і сказаў, што знойдзе мяне. Я не ведаю, хто ён паводле нацыянальнасці, але само знаходжанне чалавека ў майцы з гэтай сімволікай абуральнае. У той час, як у Беларусі садзяць у турму за нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» - па горадзе спакойна ездзіць чалавек з сімволікай тэрарыстаў», - распавёў ён.

Варта адзначыць, што эмблема самаабвешчанай «ДНР» на майцы пасажыра намаляваная няправільна.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках