Джон Макейн: ЗША неадкладна павінны даць зброю Украіне
33- 18.07.2014, 8:26
- 33,186
Тэрарысты павінны быць пакараныя за тое, што збілі пасажырскі самалёт.
Сенатар-рэспубліканец Джон Макейн упэўнены, што «Боінг» над Данбасам знішчылі тэрарысты, якіх падтрымлівае Масква або сама Расея, паведамляе "Укринформ"
Ён адзначыў, што факты будуць устаноўленыя падчас расследавання: «Але калі выявіцца, што гэта вынік дзеянняў ці сепаратыстаў, ці ж самой Расеі, якія пераблыталі яго (цывільны борт) з украінскім вайсковым самалётам, я думаю, што для іх наступіць пекла расплаты», - заявіў ён у эфіры амерыканскага тэлеканала MSNBC.
Ён падкрэсліў, што за апошнія некалькі тыдняў свет даведаўся, «якімі могуць быць магчымасці расейцаў або прарасейскіх сепаратыстаў».
На асабістай вэб-старонцы Джона Макейна з'явілася заява з заклікам да неадкладнай вайсковай падтрымкі Украіны.
«Гэта трэба пачаць неадкладна з выдачы зброі, у тым ліку процітанкавых і супрацьпаветраных тыпаў зброі, пра што ўкраінскае кіраўніцтва неаднаразова прасіла. Гэта ганьба, што адміністрацыя ЗША па-ранейшаму адмаўляецца дапамагчы нашым украінскім партнёрам з вайсковымі магчымасцямі», - падкрэсліў Макейн.