Таксісты ўсталююць аплатныя тэрміналы
- 18.07.2014, 9:56
- 4,608
Да 1 ліпеня 2015 аплатныя тэрміналы павінны быць ва ўсіх таксі Менску і буйных гарадоў Беларусі.
З 22 ліпеня 2014 пашыраецца спіс аб'ектаў гандлю і паслуг, якія абавязкова павінны быць абсталяваныя тэрміналамі.
З 22 ліпеня ў пералік ўвойдуць усе кіёскі, павільёны, станцыі чыгункі (калі яны абслугоўваюць больш за 250 пасажыраў удзень), санаторыі, дамы і базы адпачынку, таксі, СТА, паведамляе БелТА.
Да 1 ліпеня 2015 тэрміналы павінны ўсталяваць у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання, да 1 студзені 2016 года - у гарадах раённага падпарадкавання, да 1 ліпеня 2017 - на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Калі аплатны тэрмінал не будзе ўсталяваны ў тэрмін, то прадпрымальнікі могуць быць прыцягнутыя да адказнасці: ІП - штраф да 100 базавых адзінак, юрыдычным асобам - ад 10 да 200 базавых.