Дарадца Авакава: Баявікі вывезлі ўстаноўку «Бук» у Расею
22- 18.07.2014, 11:04
- 25,639
А чорныя скрыні тэрарысты перададуць ФСБ.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заяўляе, што сёння ўначы ўстаноўка «Бук», з якой быў зроблены пуск ракеты па малазійскім авіялайнеры, была вывезеная на тэрыторыю РФ.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Паводле апошняй інфармацыі, тэрарыст міжнароднага класа Стралкоў, ён жа Гіркін уначы прыязджаў у Снежнае для развязвання сітуацыі са збітым малазійскім «Боінгам». Уначы ўстаноўка «Бук», з якой быў зроблены пуск ракеты, была вывезеная на тэрыторыю РФ, дзе яе, хутчэй за ўсё, знішчаць, як і не пасрэдных выканаўцаў тэракту, падставіўшы Пуціна, Стралкоў радасна заявіў аб збітым ўкраінскім Ан-26», - напісаў Герашчанка.
Ён адзначыў, што, паводле апошняй інфармацыі ад украінскай разведкі, знойдзеныя тэрарыстамі на месцы трагедыі «чорныя скрыні» будуць сёння перададзеныя на адным з КПП Луганскай вобласці іх «куратарам з ФСБ».
«Гэта будзе яшчэ адным довадам грубейшага парушэння Пуціным міжнародных правілаў расследавання авіякатастроф. Але ж яму пасля катастрофы польскага прэзідэнцкага самалёта не ўпершыню!» - рэзюмаваў Герашчанка.