Астатняе відэа з борта «Боінга», запісанае за некалькі хвілін да катастрофы
7- 18.07.2014, 11:09
- 39,439
Малазійскі пасажыр зняў, як людзі ўкладваюць багаж.
Малайзіец Халу Сатанака выклаў у Інстаграм 14-секунднае відэа, як пасажыры «Боінга» ўкладваюць рэчы, за некалькі хвілін да падзення самалёта. Мяркуючы з подпісу да роліка, 30-гадовы мужчына вельмі нерваваўся перад палётам, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Аўтар відэа, малайзіец Халу Сатанака (Halu Satonaka) пад псеўданімам у Інстаграме masa 1777, вывучаў псіхалогію ва ўніверсітэце Ратэрдама. На «Боінгу» ён ляцеў дадому з Нідэрландаў.
Нагадаем, пасажырскі авіялайнер Боінг-777 пацярпеў катастрофу ўчора ў Данецкай вобласці, недалёка ад расейскай мяжы.
Як заявілі ў МУС Украіны і ў РНБА, самалёт ішоў на вышыні не менш за 10 тысяч метраў, і яго збілі тэрарысты з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу «Бук».