Менчукі нясуць кветкі да амбасады Нідэрландаў
8- 18.07.2014, 12:20
- 10,774
Кветкі ля ўваходу ў консульства Нідэрландаў з'явіліся сёння з самай раніцы.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Сёння ўдзень менчукі прадаўжаюць прыходзіць да будынка дыпмісіі на вуліцы Усходняй, 133, каб выказаць сваё спачуванне родным і блізкім загінулых у катастрофе ў Данбасе.
Як вядома, у Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі самалёт, які ішоў у накірунку Куала-Лумпура. Загінулі 298 чалавек. Расейскія СМІ і тэрарысты практычна адначасова паведамілі пра тое, што збілі транспартны самалёт Ан-26 ВПС Украіны.