Карл Більт: Мае спачуванні родным ахвяр гэтага жудаснага злачынства
3- 18.07.2014, 12:31
- 4,890
Кіраўнік МЗС Швэцыі выказаў спачуванні сем'ям загінулых падчас катастрофы «Боінга» ў Данбасе.
«Нашы глыбокія спачуванні прэм'ер-міністру Малайзіі Наджыбу Разаку і ўсім родным ахвяр гэтага жудаснага злачынства», - піша міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт у сваім «Твітэры» (пераклад - charter97.org).
Our deep condolences to Malaysia PM @NajibRazak and to all relatives of the victims of this horrible crime. https://t.co/aOFQWOgqn9
— Carl Bildt (@carlbildt) July 18, 2014
Нагадаем, пасажырскі авіялайнер Боінг-777 пацярпеў катастрофу ўчора ў Данецкай вобласці, недалёка ад расейскай мяжы.
Як заявілі ў МУС Украіны і ў РНБА, самалёт ішоў на вышыні не менш за 10 тысяч метраў, і яго збілі тэрарысты з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу «Бук».