Дэвіда Бэкхэма аблілі фарбай на вачах мільёнаў гледачоў (Відэа)
3- 18.07.2014, 15:39
- 21,524
Аднаго з найлепшых футбалістаў планеты Дэвіда Бэкхэма і ягоных сыноў Рамэа і Круза аблілі залатой фарбай на вачах мільёнаў гледачоў.
Адбылося гэта на цырымоніі Kids 'Choice Sports Awards-2014, дзе спартоўцу ўручылі чарговую ўзнагароду - Legend Award, піша delfi.lv.
Абліванне пазалотай з двух гармат Бэкхэма і ягоных нашчадкаў было часткай шоў, на якім кожны год кабельны канал Nickelodeon ладзіць гэткі "душ" знакамітасцям. Дэвіду яшчэ пашанцавала - некаторым зоркам амерыканскай індустрыі шоў-бізнэсу даводзілася адмывацца ад фірмовай "зялёнай слізі". Затое дзеткі, з году ў год глядзяць цырымонію, і знаходзяцца ад такой традыцыі ў вялікім захапленні.
Пасля ўручэння ўзнагароды спартовец звярнуўся да публікі з прамовай падзякі. "Калі я быў зусім маленькім, марыў стаць прафесійным футбалістам. Калі вы чагосьці вельмі хочаце і верыце ў сябе, то вашыя мары абавязкова здзейсняцца, - запэўніў дзяцей Бэкхэм. – Шчыра дзякую ўсім!"