Грыбаўскайтэ: Гэта брутальны тэрарыстычны акт
12- 18.07.2014, 19:02
- 11,974
Нельга апраўдаць, што ў XXI стагоддзі ў Еўропе ад баявога ўзбраення гінуць ні ў чым невінаватыя людзі, уважае прэзідэнт Літвы.
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ назвала катастрофу ва Украіне брутальным тэрарыстычным актам, які паказаў, што намаганні міжнароднай супольнасці ў развязванні крызісу на Украіне занадта слабыя.
«Гэта брутальны тэрарыстычны акт, які наглядна паказаў, што намаганні міжнароднай супольнасці ў развязванні крызісу на Украіне занадта слабыя», - сцвярджае Д.Грыбаўскайтэ.
Яе каментар агенцтву BNS перадала прэс-служба прэзідэнта.
Са слоў Грыбаўскайтэ, нельга апраўдаць, калі ў XXI стагоддзі ў Еўропе ад баявога ўзбраення гінуць ні ў чым невінаватыя людзі, сярод якіх - дзеці.
«Вінаватыя ў трагедыі павінны быць названыя і павінны прыняць адказнасць. Для міжнародных назіральнікаў павінны быць створаныя ўсе ўмовы для таго, каб выявіць выканаўцаў і заказчыкаў гэтай катастрофы», - сказала кіраўнік дзяржавы.
На тэрыторыі Украіны ўпаў самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. Лайнер ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі 298 чалавек.