Меркель заклікала Францыю не пастаўляць РФ гелікоптэраносец «Містраль»
14- 18.07.2014, 19:53
- 18,465
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заклікала Францыю спыніць экспарт гелікоптэра тыпу «Містраль» у Расеі.
Як паведамляе УНІАН, адпаведную заяву Меркель зрабіла пасля катастрофы малайзійскага Boeing 777 ва Украіне, у выніку якога загінулі 298 чалавек.
Меркель таксама абвясціла, што Нямеччына прыпыняе будаўніцтва стралковага цэнтра ў Расеі.
Нагадаем, кантракт коштам 1,2 еўра на пабудову двух французскіх гелікоптэраносцаў для ВМФ Расеі быў падпісаны ў чэрвені 2011 года.
Чакаецца, што першы карабель «Уладзівасток» паступіць на ўзбраенне расейскага флоту ў 2014 годзе, другі - «Севастопаль» - у 2015 годзе.
Французскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што маюць намер выконваць кантракты з РФ адносна «Містраль».
Фота: РІА Навіны