2 траўня 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўезд 12 грамадзянам ЗША

67
Расея забараніла ўезд 12 грамадзянам ЗША

МЗС апублікавала спіс грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у Расею.

Спіс назвалі адкрытым. У яго ўвайшлі:

Рычард Батлер - контр-адмірал, камандуючы групоўкай ВС ЗША на базе «Гуантанама»

Глэдзіс Кеслер - старшы суддзя акруговага суда акругі Калумбія

Рыкарда Санчас - генерал-лейтэнант, галоўнакамандуючы кантынгентам ЗША ў Іраку ў 2003-2004 гг,

Джэніс Карпінскі - начальнік спецтурмы «Абу-Грэйб» у 2003-2004 гг.

Стывен Джордан - падпалкоўнік у адстаўцы, кіраваў допытамі зняволеных.

Айван Фрэдэрык - былы старэйшы сяржант

Джаван Дэвіс - былы сяржант

Чарльз Грэйнер - былы вайсковец

Сабрына Харман - былы вайсковец

Джэрэмі Сівітс - былы вайсковец

Ліндзі Інгланд - былы вайсковец

Ізраэль Рывэра - былы вайсковец

Раней Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі. Яны тычацца некалькіх вядучых расейскіх банкаў і энэргетычных кампаній. Гаворка ідзе пра дзяржаўныя расейскія кампаніі «Раснафта», дзяржаўны банк «Замежэканомбанк», кампанію «Новатэк», якая займаецца здабычай газу, «Газпромбанк», які з'яўляецца фінансавым падраздзяленнем расейскага энэргетычнага манапаліста «Газпрома».

Акрамя гэтага санкцыі будуць уведзеныя яшчэ супраць пяці расейцаў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках