2 траўня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Паміж катастрофай «Боінга» і 11 верасня ў ЗША няма розніцы

18
Пётр Парашэнка: Паміж катастрофай «Боінга» і 11 верасня ў ЗША няма розніцы

Прэзідэнт Украіны заклікае свет уважаць «ДНР» і «ЛНР» за тэрарыстычныя арганізацыі.

Учора Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з Франсуа Аландам.

Лідары дзвюх краін абмеркавалі міжнародныя намаганні ў барацьбе з тэрарызмам і ліквідацыі наступстваў трагедыі самалёта «Малайзійскіх авіяліній». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў за цвёрдую пазіцыю і падтрымку Украіны, выказаную прадстаўніком Францыі на апошнім пазачарговым пасяджэнні Рады Бяспекі ААН. Ён таксама заклікаў Францыю прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі. «Мы не бачым розніцы паміж падзеямі ва Украіне і 11 верасня ў ЗША ці трагедыяй з шатландскім Локербі, калі лівійцы пад кіраўніцтвам Кадафі ўзарвалі самалёт «Пан-Амерыкан». Таму мы чакаем такой жа зладжанай рэакцыі ўсяго цывілізаванага свету», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Франсуа Аланд адзначыў важнасць стараннага міжнароднага расследавання. Ён таксама заявіў, што пасля таго, як будуць даказаныя факты паставак баевікам расейскай зброі, уключаючы той, з якой быў збіты самалёт, будзе скліканае тэрміновае пасяджэнне Еўрапейскай Рады. Франсуа Аланд заклікаў Расею дыстанцыявацца ад баевікоў і перастаць пастаўляць ім зброю, а Украіну - аднавіць кантроль над сваёй тэрыторыяй.

Пётр Парашэнка паведаміў, што ва Украіну прыбываюць прадстаўнікі следчых органаў краін, грамадзяне якіх загінулі. Ён прапанаваў Францыі далучыцца да расследавання. Таксама ён падкрэсліў, што тэрарысты перашкаджаюць вядзенню следчых дзеянняў, не даюць працаваць і адбіраюць доказы, у прыватнасці, забралі бартавыя самапісцы. «Але іх гэта не ўратуе, бо мы маем спадарожнікавыя здымкі з месца пуску ракеты, фота і відэа зенітнай устаноўкі, якія сведчаць аб завозе зброі з Расеі, перахоп тэлефонных размоў тэрарыстаў і іншыя спраўджаныя доказы», - паведаміў ён.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рабіў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, разбіўся ў чацвер вечарам у Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек загінулі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках