2 траўня 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх сілавікоў абстралялі з тэрыторыі Расеі

8
Украінскіх сілавікоў абстралялі з тэрыторыі Расеі

Пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі ў памежных раёнах былі двойчы абстраляныя з тэрыторыі Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», на працягу ночы пазіцыі сіл АТА ў памежных раёнах двойчы былі абстраляныя з тэрыторыі Расеі. У абодвух выпадках агонь вёўся з мінамётаў. Акрамя гэтага, абстраляныя пазіцыі сіл АТА блізу н.п.Шышкова (са стралковай зброі), Аляксандраўска (з РСЗА БМ-21 «Град»), Аўдзееўкі (са стралковай зброі), Чырвонапартызанска (са стралковай зброі), Марынаўкі (з танка). Сілавікі адкрывалі агонь у адказ.

Звесткі аб стратах удакладняюцца, адзначае экспэрт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках