2 траўня 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія БТРы з боем увайшлі ў Луганск

22

Вайскоўцы вызваляюць захоплены тэрарыстамі абласны цэнтр.

Сёння ноччу стала вядома, што ў Луганск увайшла ўкраінская бронетэхніка. Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках мясцовыя жыхары.

Выданне «Падрабязнасці» адзначае, што ў ноч з суботы на нядзелю баевікі ЛНР працягнулі абстрэлы жылых раёнаў Луганску. Прыкладна а 0.30 прагучалі выбухі ў раёне былога кінатэатра «Кастрычнік» і будынку машкаледжа (раён Гусінаўкі), піша мясцовы сайт informator.lg.ua.

У інтэрнэце таксама з'явілася відэа, дзе бачны буйны пажар пасля артабстрэлу прыгарада Луганску пасёлка Юбілейнае ў суботу, 19 ліпеня.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках