2 траўня 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Комплекс «Бук» баевікам паставіла Расея

44
Выведка ЗША: Комплекс «Бук» баевікам паставіла Расея

Расея паставіла тэрарыстам некалькі зенітных ракетных комплексаў «Бук» разам з іншым узбраеннем.

Яны былі перакінутыя праз расейска-ўкраінскую мяжу, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў выведцы ЗША. Суразмоўца выдання выказаў здагадку, што пасля таго, як у небе над усходняй Украінай быў збіты Boeing 777 «малазійскіх авіяліній», комплексы былі тэрмінова вывезены назад у Расею, піша РБК.

«Як мяркуецца, яны [апалчэнцы] спрабуюць ліквідаваць доказы таго, што яны зрабілі», - робіць выснову высокапастаўленая крыніца, каментуючы апошнюю інфармацыю выведкі.

«Мы ведаем, што расейскія войскі прысутнічаюць на тэрыторыі Украіны. Расейскія вайскоўцы, расейскае ўзбраенне», - дадала яна.

Паводле звестак выдання, спецслужбы ЗША прыйшлі да агульнага меркавання, што малазійскі лайнер быў збіты ракетай, выпушчанай з ЗРК «Бук-М1», паводле класіфікацыі NАТО - Sa-11 Gadfly («Авадзень»). Амерыканская выведка сцвярджае, што гэтыя ракетныя комплексы патрапілі на тэрыторыю Украіны ў пачатку ліпеня 2014.

Крыніца газеты выказала здагадку, што Масква альбо адправіла апалчэнцам два новыя ЗРК «Бук-М1», альбо задзейнічала вайсковых кансультантаў: яны маглі дапамагчы адрамантаваць адзін або два комплексы, якія знаходзіліся ў непрацоўным стане, якія ўжо былі ў распараджэнні байцоў ДНР і ЛНР.

Прадстаўнік Мінабароны Расеі 18 ліпеня заявіў, што расейскае ўзбраенне, у тым ліку комплексы «Бук», не перасягалі ўкраінскую мяжу. З яго слоў, гэта ж тычыцца і заяваў украінскіх уладаў аб затрыманні двух расейскіх грамадзян, «карэктоўшчыкаў агню» комплексу «Бук».

«Тлумачыць, што спецыялісты-карэктоўшчыкі агню выкарыстоўваюцца толькі для тых сістэм узбраенняў, мэты якіх размешчаны на зямлі», - сказаў прадстаўнік вайсковага ведамства.

Boeing 777 Malaysian Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, папаў у катастрофу на тэрыторыі Украіны ўвечары ў чацвер, 17 ліпеня. Лайнер зваліўся ў ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі. Пасля катастрофы апалчэнцы і ўкраінскія ўлады абмяняліся абвінавачваннямі ў дачыненні да знішчэння самалёта.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках