2 траўня 2024, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wargaming увайшоў у еўрапейскі гульнявы картэль

9
Wargaming увайшоў у еўрапейскі гульнявы картэль

Беларускія саўладальнікі кампаніі інвестуюць у найбуйнейшы еўрапейскі фонд, створаны для падтрымкі распрацоўшчыкаў кампутарных гульняў.

Брытанскі London Venture Partners абвясціў аб стварэнні новага фонду - Seed Fund для інвестыцый у еўрапейскіх распрацоўшчыкаў кампутарных гульняў. Суінвестарамі Seed Fund сталі прадстаўнікі Wargaming, Zynga і Nexon, піша «Штодзённік».

London Venture Partners (LVP) на раскрывае памер Seed Fund. Кіруючы партнёр LVP Пол Хэйдэн распавёў, што новы фонд збіраецца прафінансаваць 20-25 праектаў на ранняй стадыі, памер інвестыцый у кожны праект будзе знаходзіцца ў дыяпазоне 50-500 тысяч даляраў, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, Seed Fund гатовы інвеставаць «у кожным пункце Еўропы» - ён залічвае да гэтага рэгіёну і Расею. Расейскі рынак гульняў ў 2014 годзе ў параўнанні з папярэднім годам вырасце на 13,3%, да 1,14 млрд даляраў, гэта забяспечыць яму 12-е месца ў свеце, прагназуе Newzoo.

Галоўны крытэр інвеставання - высокая кваліфікацыя і здольнасць зрабіць гульню для масавай аўдыторыі, удакладніў Хэйдэн.

LVP наважыў стварыць праект з іншымі інвестарамі пасля ўласных паспяховых выхадаў з трох кампаній - распрацоўніка трохмернага рухавічка для кампутарных гульняў Unity, распрацоўніка кампутарных анімацыйных тэхналогій NaturalMotion і фінскай Supercell, дадаў Хэйдэн. 51% Supercell за 1,5 млрд даляраў у кастрычніку 2013 купілі японскія кампаніі GungHo і Softbank.

У Seed Fund «бярэ ўдзел кіпрскі офіс Wargaming», заснаванай у Беларусі, распавёў РБК прадстаўнік гэтай кампаніі Артур Пратапопаў. Ён чакае, што Seed Fund будзе інвеставаць у праекты перш за ўсё ў Еўропе, а не ў Расеі.

У новы фонд таксама інвеставаў карэйскі выдавец кампутарных гульняў Nexon са штаб-кватэрай у Токіо, паведаміў LVP.

Яшчэ адным інвестарам стаў гендырэктар Zynga Дон Матрык. Zynga - распрацоўшчык Farmwille, адной з самых папулярных у мінулым гульняў для сацыяльных сетак Facebook. Матрык да Zynga працаваў на ключавых пазіцыях у адным з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў кампутарных гульняў у свеце - Electronic Arts і адказваў за падраздзяленне забаўляльных і гульнявых сэрвісаў у Microsoft.

Стварэнне Seed Fund кажа пра тое, што гульнявая індустрыя ператвараецца ў адну з самых высокадаходных галін, мяркуе прадстаўнік Unity Technologies Наталля Свірыдава. З яе слоў, Крамянёвая даліна перагрэтая, і інвестары пераключаюць увагу менавіта на еўрапейскі рынак - там празрыстая заканадаўчая база для развіцця стартапаў і плацежаздольная аўдыторыя. Расейскія распрацоўнікі значна радзей трапляюць у сферу ўвагі еўрапейскіх фондаў праз неспрыяльны інвестыцыйны клімат, прызнае Свірыдава.

У Еўропе вельмі шмат новых цікавых праектаў у галіне кампутарных гульняў - перш за ўсё для мабільных прылад, мяркуе інтэрнэт-прадпрымальнік Ігар Мацанюк, адзін з інвестараў распрацоўніка мабільных гульняў Game Insight. З ягоных слоў, асабліва шмат такіх кампаній з'яўляецца ў Скандынавіі і Прыбалтыцы: дастаткова ўспомніць поспех фінскіх Rovio (стваральнік Angry Birds) і Supercell (Clash of Clans і Hayday).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках