2 траўня 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія чыноўнікі пазбавяцца Lexus і Infiniti

8
Расейскія чыноўнікі пазбавяцца Lexus і Infiniti

Кампаніі Toyota і Nissan адмовіліся ад размяшчэння на тэрыторыі Расеі вытворчасці аўтамабіляў прэміяльных марак.

Як следства, гэтыя брэнды не змогуць удзельнічаць у дзяржзакупках, пішуць «Ведамасці».

Згодна з новымі правіламі для чыноўнікаў РФ можна набываць толькі аўтамабілі, якія вырабленыя ў краінах Мытнага саюза (Беларусь, Расея, Казахстан) у пагадненнях аб прамысловай зборцы, а таксама ў асаблівых эканамічных зонах - пры ўмове, што зборка ўключае ў сябе пэўныя вытворчыя аперацыі.

Сярод прэміяльных марак, якія карыстаюцца папулярнасцю ў расейскіх чыноўнікаў, у Расеі наладжаны выпуск Audi (завод Volkswagen у Калужскай вобласці) і BMW (прадпрыемства «Автотор» у Калінінградскай вобласці).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках