2 траўня 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула да мяжы з Украінай бамбавікі Су-34

17
Расея перакінула да мяжы з Украінай бамбавікі Су-34

З Новасібірска ў вайсковую частку ў Растоўскай вобласці адправілі партыю новых франтавых бамбавікоў Су-34.

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Расея 24».

«Прыёмка вайсковай тэхнікі прайшла напярэдадні - неафіцыйна. Пасля доўгіх месяцаў карпатлівай працы, шэрагу паспяховых выпрабавальных палётаў і фінальнай праверкі ўсіх агрэгатаў, самалёты прынялі на баланс Міністэрства абароны. Аднак сёння пройдзе афіцыйная цырымонія. Кіраўніцтва авіяцыйнага завода і вайскоўцы даложаць Сяргею Шайгу аб адпраўцы. Пасля гэтага самалёты памахаюць Новасібірску крылом», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на ўсходняй мяжы Украіны, а таксама ў Крыме працягваюць заставацца дзясяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў. Праз мяжу ў Данбас з Растоўскай вобласці рэгулярна перакідваюць новую тэхніку і баевікоў. З тэрыторыі РФ вядзецца абстрэл украінскіх сілавікоў у Луганскай і Данецкай абласцях.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках