2 траўня 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турнір памяці Карпенкі пройдзе 9 жніўня

Турнір памяці Карпенкі пройдзе 9 жніўня

Традыцыйны футбольны турнір «Кубак Свабоды» памяці Генадзя Карпенкі пройдзе 9 жніўня ў Менску.

Упершыню за 18-гадовую гісторыю турніру ўдзел у ім могуць узяць 12 каманда, аднак канчатковая пастанова аб пашырэнні ліку ўдзельнікаў турніру пакуль не прынятая, паведамляе прэс-службы Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

18 ліпеня на пасяджэнні аргкамітэта турніру былі ўзгодненыя 8 каманд.

Гэта пастаянныя ўдзельнікі каманды Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, дзейнічаючыя ўладальнікі Кубка Свабоды зборная БХК, каманды «Маладой Беларусі», БАЖ, руху «За свабоду», а таксама дэбютанты - каманды «Белсата» і «Нашай нівы».

Таксама паступілі заяўкі ад БХД і «Справядлівага свету».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках