2 траўня 2024, Чацвер, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA прапануе сяліць касманаўтаў у пячорах на Месяцы

6
NASA прапануе сяліць касманаўтаў у пячорах на Месяцы

Месяцовыя ямы і пячоры пад імі можна выкарыстоўваць у якасці прытулку касманаўтаў.

Міжпланетная станцыя NASA Lunar Reconnaissance Orbiter выявіла на натуральным спадарожніку Зямлі больш за 200 месяцовых ям дыяметрам ад 5 да 900 метраў. Навукоўцы мяркуюць, што яны былі сфарміраваныя ў выніку правалу паверхні праз падземныя пустэчы. Пячоры, у сваю чаргу, былі ўтвораныя старажытнымі струменямі лавы, піша Hi-Tech News.

Даследчык Роберт Вагнер з Універсітэта штата Арызона кажа, што месяцовыя ямы глыбінёй некалькі дзясяткаў метраў ідэальна падыходзяць ў якасці бяспечнага месца знаходжання касманаўтаў, паколькі могуць забяспечыць абарону ад радыяцыі, мікраметэарытаў, месяцовага пылу і рэзкіх перападаў тэмператур.

Даследнікі плануюць дэталёва вывучыць выяўленыя на Месяцы пячоры. Вагнер мяркуе, што лепш за ўсё гэта рабіць з дапамогай зонда, апушчанага ў адну з такіх ям. Даследаваць іх арбітальнымі інструментамі будзе нашмат складаней, адзначаюць яны.

У той жа час каманда даследчыкаў працягне фатаграфаваць месяцовыя кратэры ў надзеі знайсці яшчэ больш патэнцыйных баз для касманаўтаў. Але, мяркуючы са слоў Вагнера, гэта будзе не проста зрабіць, паколькі каля 25 працэнтаў плошчы паверхні Месяца, дзе размешчаныя ямы, недастаткова асвятляецца - алгарытм можа не спрацаваць. Значыць, навукоўцам давядзецца яго ўдасканальваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках