2 траўня 2024, Чацвер, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Данбасе ўтрымліваюць 396 закладнікаў

8
Тэрарысты ў Данбасе ўтрымліваюць 396 закладнікаў

У палоне ў баевікоў на ўсходзе Украіны знаходзяцца 396 асоб.

Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Паводле наяўнай інфармацыі, у палоне тэрарыстаў 396 асоб, лёс якіх пакуль невядомы. Сярод закладнікаў тры журналісты, шэсць палітычных дзеячаў, адвакат, суддзя і 321 мірны жыхар», - сказаў Лысенка на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве.

Таксама ён паведаміў, што баевікі выкралі грамадзяніна Нігерыі.

У той жа час, прэс-служба РНБА адзначае, што за ўвесь час канфлікту на Данбасе сепаратысты захапілі ў закладнікі 842 чалавекі, з якіх 446 на сённяшні дзень вызваленыя.

Нагадаем, 10 ліпеня паведамлялася, што ў закладніках у cепаратыстаў знаходзяцца 150 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках