2 траўня 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр ГРУ - баевікам: Не аддавайце «чорныя скрыні» АБСЕ (Аўдыё)

54

Верхаводы тэрарыстаў патрабуюць ад падначаленых захапіць самапісцы збітага «Боінга».

Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс перамовы кіраўніка тэрарыстычнага падраздзялення «Батальён Усход» Аляксандра Хадакоўскага з баевікамі, якія знаходзіліся на месцы падзення самалёта.

«Масква цікавіцца з нагоды, дзе скрыні, - кажа ён. - Усё, што будзеце знаходзіць - каб не трапляла ў чужыя рукі, толькі альбо ў вас, альбо ў стралкоўскіх, у Хмурага... Усё, што знойдзеце - забірайце, каб староннім у рукі не патрапіла. Усім, хто там прыязджае - АБСЕ і іншыя».

СБУ распаўсюдзіла запіс з тытрамі на ўкраінскай і ангельскай мовах.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Лайнер «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній 17 ліпеня ўпаў ў Данецкай вобласці. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі. Самалёт быў збіты з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі з ЗРК «Бук-М», пастаўленага з Расеі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках