2 траўня 2024, Чацвер, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менчук захрас у фантане

14

Жыхар Менска не змог самастойна выбрацца з фантана, у якім купаўся.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«19 ліпеня 2014 года а 18:17 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб захрасанні нагі грамадзяніна 1988 года нараджэння ў працуючым фантане па Партызанскім праспекце, 117а (насупраць). Пасля прыбыцця да месца выкліку а 18:23 высветлілі, што грамадзянін у нецвярозым стане купаўся ў працуючым фантане, паслізнуўся і завяз у дэкаратыўных трубах, пракладзеных на дне фантана», - гаворыцца ў паведамленні.

Работнікамі, якія абслугоўваюць фантан, вада была перакрытая. А 18:28 падраздзяленнем МНС з дапамогай ручнога гідраўлічнага інструмента была разблакаваная заціснутая правая нага мужчыны.

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён перададзены супрацоўнікам міліцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках