2 траўня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанцам паказалі фотапартрэт прынца

10

У Брытаніі абнародаваны афіцыйны фотапартрэт прынца Джорджа.

Гэта падзея прымеркаваная да першага дня нараджэння спадчынніка брытанскага трона, які будзе адзначацца ў бліжэйшы аўторак.

Аўтар здымка - фатограф агенцтва Press Association Джон Стылвел, паведамляе BBC.

Фатаграфія была зробленая некалькі тыдняў таму падчас наведвання герцагам і герцагіняй Кембрыджскімі з сынам выставы «Дзівосныя матылі» ў лонданскім Музеі натуральнай гісторыі.

Абвешчана, што ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння прынца Джорджа адбудуцца ў Кенсінгтонскім палацы.

Яго Каралеўскае Высокасць прынц Джордж Аляксандр Луі Кембрыджскі нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года і з'яўляецца трэцім прэтэндэнтам у чарзе на брытанскі трон услед за сваім дзедам прынцам Чарльзам і бацькам прынцам Уільямам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках