2 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія футбалісты пашкодзілі Кубак свету

9
Нямецкія футбалісты пашкодзілі Кубак свету

Чэмпіёны свету пашкодзілі галоўны трафей турніру падчас святкаванняў.

Пра гэта распавёў прэзідэнт Нямецкага футбольнага саюза Вольфганг Нірсбах, піша Lenta.ru.

Падчас урачыстасцей ад Кубка свету адкалоўся невялікі кавалак. Нірсбах запэўніў, што арганізацыя адрэстаўруе трафей, звярнуўшыся да паслуг спецыялістаў.

Хто менавіта з гульцоў пашкодзіў Кубак і ў які момант гэта адбылося, высветліць не ўдалося.

«Мы правялі сур'ёзнае і глыбокае расследаванне, але яно не прынесла вынікаў», - заявіў Нірсбах.

Паводле паведамленняў СМІ, пашкоджаны быў не сапраўдны Кубак свету, а ягоная копія. Згодна з правіламі Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), арыгінал захоўваецца ў арганізацыі, а каманда-пераможца атрымлівае рэпліку трафея.

Зборная Германіі стала чэмпіёнам свету, у фінальным матчы бразільскага мундыяля перамогшы каманду Аргенціны ў дадатковы час.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках