2 траўня 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага анархіста дэпартуюць з Расеі

3
Беларускага анархіста дэпартуюць з Расеі

Раённы суд Белгарада пастанавіў аштрафаваць Дзмітрыя Рэзановіча на 15 тысяч расейскіх рублёў.

Таксама прынятае рашэнне дэпартаваць яго на радзіму, паведамляе сайт abc-belarus.org.

Жыхар Гомеля Дзмітрый Рэзановіч, удзельнік кіеўскага Майдана, быў затрыманы ноччу 14 сакавіка бягучага года падчас спробы перасекчы ўкраінска-расейскую мяжу з чужым пашпартам. Ён ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву праз пашпарт брата. Расейскія памежнікі перадалі Рэзановіча прадстаўнікам ФСБ. Чакалася, што пасля атрымання з Беларусі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу, Рэзановіч будзе дэпартаваны на радзіму, але гэтага не адбылося. Праваабаронцы са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што ўпраўленне ФСБ у Курскай вобласці нібыта абвінавачвае беларускага анархіста не толькі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, але і ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Паводле інфармацыі анархісцкага сайта, суд над Рэзановічам адбыўся яшчэ 3 ліпеня, аднак пра яго дэпартацыю ў Беларусь нічога не паведамляецца. Невядома таксама, на які тэрмін гомельскаму анархісту забаронены ўезд у Расею.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках