2 траўня 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: «Боінг» быў збіты сепаратыстамі з перададзенага РФ ЗРК «Бук»

54
Джон Кэры: «Боінг» быў збіты сепаратыстамі з перададзенага РФ ЗРК «Бук»

Малайзійскі лайнер быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі.

Сістэма СПА трапіла да іх з Расеі.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, паведамляе zn.ua.

Кіраўнік Дзярждэпартамента таксама адзначыў, "што ўсе доказы відавочна паказваюць на сепаратыстаў", цытуе ягоныя словы Reuters.

Джон Кэры таксама адзначыў, што сістэма СПА, з якой у чацвер, 17 ліпеня, зрабілі залп па самалёце, называецца "Бук" SA-11. "Мы ўпэўненыя, што ў чацвер ва ўкраінскім войску дакладна не было такой ракетнай сістэмы дзесьці паблізу ад месца крушэння", - сказаў на заканчэнне ён.

Рэйс MH-17, верагодна, быў збіты ракетай класа зямля-паветра SA-11 з кантраляванай тэрарыстамі тэрыторыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай амбасадай ЗША заяве датычна афіцыйнай пазіцыі паводле катастрофы Боінг-777 малайзійскіх авіяліній, паведамляе bigmir.net.

"Цягам апошняга месяца мы выявілі ўзрастанне патоку цяжкага ўзбраення для баевікоў-сепаратыстаў праз мяжу Расеі і Украіны. У канцы мінулага тыдня Расея адправіла сепаратыстам калону вайсковай тэхнікі, дзе было да 150 транспартных сродкаў; сярод іх - танкі, бронетранспарцёры, артылерыя і рэактыўныя сістэмы залпавага агню. у нас таксама ёсць інфармацыя, якая паказвае на правядзенне Расеяй баявой падрыхтоўкі сепаратысцкіх баевікоў на базе ў паўднёва-заходняй частцы Расеі; праграма гэтай падрыхтоўкі ўключае навучанне выкарыстанню сістэм супрацьпаветранай абароны", - гаворыцца ў заяве ЗША.

Байцы прарасейскіх сепаратысцкіх сіл паказалі высокі ўзровень валодання зенітна-ракетнымі комплексамі і збілі за апошнія некалькі месяцаў больш за дзясятак самалётаў, у прыватнасці, два вялікія транспартныя самалёты, адзначаецца ў паведамленні.

У момант страты сувязі з рэйсам MH17 ЗША выявілі, што з кантраляванай сепаратыстамі тэрыторыі ажыццяўляецца запуск ракеты класа зямля-паветра.

Таксама ў заяве згадваюцца выкладзеныя ўрадам Украіны паведамленні сепаратыстаў, якія паказваюць на наяўнасць у іх сістэмы Бук (SA-11), і паведамленні ў сацыяльных сетках аб праходжанні сістэмы SA-11 праз населеныя пункты Тарэз і Снежнае.

"Украіна таксама выкарыстоўвае сістэмы SA-11, але мы ўпэўненыя, што ў межах дасяжнасці катастрофы не знаходзілася ні адной украінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Да таго ж, украінскія сілы не запусцілі за час канфлікту ні адной ракеты класа зямля-паветра, нягледзячы на частыя скаргі аб парушэнні іх паветранай прасторы расейскай вайсковай авіяцыяй", - адзначаецца ў заяве.

У той жа час, у заяве адзначаюцца і шматлікія заявы сепаратыстаў аб збітым транспартным самалёце і аб наяўнасці ў іх сістэмы "Бук", пазней выдаленыя з сацыяльных сетак.

Асобна адзначаецца, што аналітыкі разведвальнага ведамства ЗША даследавалі запісы перамоў сепаратыстаў, пададзеныя СБУ ўкраінскай прэсе, і прызналі іх аўтэнтычнымі, грунтуючыся на параўнанні выкладзеных матэрыялаў з запісамі галасоў вядомых сепаратыстаў.

На борце Боінг 777 кампаніі Malaysia Airlines, збітага ракетай над кантраляванай баявікамі тэрыторыяй, загінулі 298 чалавек.

Служба бяспекі Украіны ў нядзелю апублікавала некалькі запісаў тэлефонных перамоў прадстаўнікоў "ДНР", якія паказваюць на ўтойванне баевікамі і расейскім бокам бартавых самапісцаў, а раней - на іх дачыненне да расстрэлу лайнера.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках