2 траўня 2024, Чацвер, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратавальнікі знайшлі «чорную скрыню» збітага «Боінга» (Відэа)

29

У інтэрнэце з'явіўся запіс пошукавай аперацыі ДСНС Украіны, падчас якой была знойдзеная, як мяркуецца, "чорная скрыня" Boeing-777.

Нагадаем, сёння Служба бяспекі Украіны заявіла, што валодае фактамі таго, што тэрарысты хаваюць "чорныя скрыні" збітага Boeing 777.

17 ліпеня расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажа і 283 пасажыры. Загінулі грамадзяне Нідэрландаў (192 чалавекі, сярод іх чалавек з падвойным грамадзянствам - ЗША), Малайзіі (44 чалавекі, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа), Аўстраліі (27 чалавек), Інданезіі (12 чалавек), Вялікабрытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства - ПАР), Германіі (чатыры чалавекі), Бельгіі (чатыры чалавекі), Філіпін (тры чалавекі), Канады (адзін чалавек), Новай Зеландыі (адзін чалавек), паведамляе ТСН.

СБУ апублікавала запісы размоў баевікоў, з якіх вынікае, што менавіта яны збілі самалёт. Раней у СНБА паведамілі, што тэрарысты адбіраюць усе рэчавыя доказы з месца тэракту Boeing 777, а "чорныя скрыні" маюць намер адправіць у Маскву. Баевікі вязуць абломкі самалёта і целы людзей з месца падзення самалёта.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках