2 траўня 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці, якія трапілі ў Балгарыі ў ДТЗ, не могуць вярнуцца дадому

18

Праз пратэрмінаваныя візы група турыстаў заблакаваная на румынска-вугорскай мяжы.

Як паведаміла крыніца charter97.org, група беларускіх турыстаў, сярод якіх больш за 50 дзяцей, не могуць вярнуцца дадому праз праблемы з перасячэннем румынска-вугорскай мяжы. Учора ў 6:30 яны патрапілі ў аварыю ў Балгарыі на трасе Варна-Русэ недалёка ад вёскі Бызын. Пацярпелых няма.

Вырашыць праблему з візамі не атрымліваецца ўжо больш за 12 гадзін.

МЗС Беларусі паведамляе, што праблема нібыта звязаная з працэдурай афармлення віз для часткі групы на ўезд у шэнгенскую зону, і што гэтая сітуацыя знаходзіцца на кантролі беларускіх амбасад у Балгарыі, Румыніі і Венгрыі.

Як паведамляў charter97.org раней, у 48-гадовага вадзіцеля, які перавозіў групу беларускіх турыстаў, здарыўся інсульт, і ён вывернуў руль аўтобуса направа, пасля чаго аўтобус скаціўся ў кювет. Дзверы былі заблакаваныя, і дзяцей давялося эвакуяваць праз багажнае аддзяленне і дзверы кіроўцы. Эвакуацыя працягвалася 20 хвілін. Дзеці перапалохаліся, але абышліся толькі лёгкімі ўдарамі.

Да прыбыцця запаснога аўтобуса, дзеці былі размешчаныя ў прыдарожнай карчме, дзе пераначавалі і адправіліся дадому сёння раніцай. Беларуская група (56 дзяцей) вярталася з адпачынку ў горадзе Кітэн.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках