2 траўня 2024, Чацвер, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Аўстраліі: Расея не выйдзе сухой з вады

24
Прэм'ер Аўстраліі: Расея не выйдзе сухой з вады

Тоні Эбат лічыць, што Расея датычная да тэракту над Данбасам і панясе за гэта пакаранне.

Аўстралійскі прэм'ер Тоні Эбат выступіў на 20-й Міжнароднай канферэнцыі паводле СНІДу ў Мельбурне, паведамляе Цензор.НЕТ.

«Учора ў размове з міністрам гандлю я выразна і празрыста выказаў сваю незадаволенасць сітуацыяй. Гаворка ідзе пра тэрыторыю, падкантрольную Расеі, аб баевіках, якіх падтрымлівае Расея і аб зброі, якая, відавочна, таксама паступіла з Расеі. Таму Расеі не ўдасца выйсці сухой з вады», - заявіў ён.

Як вядома, Аўстралія ўнесла ў Раду Бяспекі ААН праект рэзалюцыі, у якім настойвае на тым, што «лайнер быў збіты», і «датычныя да інцыдэнту павінны быць прыцягнутыя да адказнасці».

Раней Эбат заяўляў, што можа адклікаць запрашэнне расейскага прэзідэнта Пуціна на саміт G-20 у аўстралійскім Брысбене, які адбудзецца ў лістападзе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках