У Гомелі - рэдкая прыродная з'ява
4- 21.07.2014, 11:33
- 17,658
З самай раніцы ў абласным цэнтры выпаў град. Град, які выпаў да паўдня, з'яўляецца вялікай рэдкасцю.
Аб непагадзі сайту charter97.org стала вядома ад чытачоў і праз сацыяльныя сеткі.
У «Твітэры» @ MeteoInfoBy паведамляецца аб тым, што ўжо з самай раніцы ў Гомелі ідзе град.
«10:38, бачнасць - 500 м, пролівень, над Гомелем - суперсел», - паведамляюць у «Твітэры».
Cуперселам называюць магутную навальніцу, выкліканую значным перападам ціску. Падчас суперселу магчымыя такія з'явы, як ураган, выпадзенне анамальна вялікага граду і нават тарнада.
Фота Арцёма Крупскага.
«Вось такі цяпер Гомель», - піша ён у сваім «Твітэры».