5 траўня 2024, Нядзеля, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі стаў самым папулярным у беларусаў гульцом ЧС у футболе

7
Мэсі стаў самым папулярным у беларусаў гульцом ЧС у футболе

Форвард нацыянальнай каманды Аргентыны Ліянэль Мэсі стаўся самым папулярным у беларусаў футбалістам бразільскага мундыялю.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе кампаніі Яндэкс, грунтуючыся на статыстыцы запытаў беларускіх карыстальнікаў аб чэмпіянаце, камандах-удзельніцах, матчах і гульцах у перыядзе з 12 чэрвеня да 14 ліпеня.

Другое месца папулярнасцю сярод беларусаў заняла зорка каманды Бразіліі Нэймар, за ім стаіць нідэрландскі бамбардзір Робін ван Пэрсі. У першую пяцёрку таксама трапілі партугалец Крышціяну Ранальду і ўругваец Луіс Суарэс.

Высокую цікавасць у беларускіх заўзятараў выклікалі нямецкі паўабаронца Марыё Гётцэ, які забіў вызначальны гол у браму аргентынскай каманды ў фінальным двубоі, а таксама расейскі брамнік Ігар Акінфееў. Часта пыталіся і пра бразільскага Халка - нападніка Жыванілду Вейру ды Соўзу. Акрамя таго, беларусаў цікавілі гішпанскі брамнік Ікер Касільяс і калумбійскі паўабаронца Хамэс Радрыгес.

Самай папулярнай у беларусаў гульнёй чэмпіянату стаў паўфінальны матч, у якім Нямеччына распляжыла Бразілію з лікам 7:1. Менавіта ён выклікаў найбольшы ўсплёск зваротаў да пошуку Яндэкса. Так, у дзень матчу і пасля яго беларускія карыстальнікі задалі больш за 50 тысяч запытаў аб гульні. Гэта ўдвая больш, чым колькасць запытаў аб фінале, у якім сустрэліся немцы і аргентынцы. На трэцім месцы - паўфінальны матч паміж камандамі Аргентыны і Нідэрландаў. За ім стаіць сустрэча футбалістаў Расеі і Паўднёвай Карэі падчас групавога этапу, а замыкае топ-5 матч, у якім гішпанцы пацярпелі буйную паразу ад галандцаў з лікам 1:5.

Мяркуючы з запытаў, шмат якія беларускія карыстальнікі сачылі збольшага за гульнёй расейскай каманды. На групавой стадыі турніру колькасць футбольных запытаў узлятала менавіта ў тыя дні, калі гулялі расейцы. Агулам жа за час правядзення чэмпіянату беларусы задалі Яндэксу больш за паўмільёна запытаў аб футбольных матчах і камандах. Найперш карыстальнікі цікавіліся раскладам тэлевізійных трансляцый, вынікамі гульняў, відэазапісамі цікавых момантаў і інфармацыяй пра каманды. Так, толькі аб гульцах і галоўных трэнерах беларускія карыстальнікі спыталі блізу 200 тысяч разоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках