5 траўня 2024, Нядзеля, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнікам ЖЭСаў узнімуць заробкі да Br10 мільёнаў

25
Начальнікам ЖЭСаў узнімуць заробкі да Br10 мільёнаў

Заробкі супрацоўнікам менскіх ЖЭСаў плануецца павялічыць. У прыватнасці, заплата начальніка ЖЭСа будзе складаць не менш за 10 млн рублёў.

Узняць заробак мерацца і тым, хто займаецца бытавым абслугоўваннем насельніцтва: рабочым комплекснага прыбірання тэрыторый, сантэхнікам ды іншым супрацоўнікам жыллёва-эксплуатацыйнай службы, паведаміў начальнік управы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Дзмітрый Янчык.

На 1 чэрвеня ў сталічных прадпрыемствах ЖКГ працавалі 11653 чалавекі, з іх 13,7% - працаўнікі адміністрацыйнага апарата. Плануецца яго скарачэнне да 9,8%. 563 штатныя адзінкі будуць скарочаныя, яшчэ 287 - пераведзеныя на іншыя пасады. Гэта дазволіць скараціць фонд заробку з налічэннямі ды іншымі выдаткамі на 43,7 млрд рублёў за год, паведамляе БелТА.

Таксама будзе змененая структура кіравання жыллёвых прадпрыемстваў Менска.

Плануецца зліквідаваць самастойнасць ЖЭСаў і ЖЭУ. Жыллёва-эксплуатацыйная служба, страціўшы права юрыдычнай асобы, стане структурнай філіяй ЖРЭА з наступнымі асноўнымі пасадамі: начальнік службы, галоўны інжынер службы, старшы майстар, майстар. Функцыі, якія выконвалі галоўныя бухгалтары ды iхныя намеснiкi, будуць перададзеныя эканамістам, якія працуюць у ЖРЭА раёнаў сталіцы.

Ашчада фонду заробку з налічэннямі складзе блізу 11,4 млрд рублёў штогод.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках