19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей ляціць у Брусэль

19
Макей ляціць у Брусэль

Кіраўнік МЗС Беларусі возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных устаноў дзяржаў-удзельніц "Усходняга партнёрства".

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«22 ліпеня ў Брусэлі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных устаноў дзяржаў-удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства», якая будзе прысвечаная абмеркаванню стану і перспектыў супрацоўніцтва ў межах «Усходняга партнёрства», - гаворыцца ў паведамленні.

Мяркуецца выступ Макея на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы з выкладаннем падыходаў Беларусі да далейшага развіцця УП.

Нагадаем, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей быў выключаны са спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу. Такая пастанова была прынятая 24 чэрвеня на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ, якое праходзіць у Люксембургу.

Фота: Reuters/Vasily Fedosenko

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках