5 траўня 2024, Нядзеля, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газманаў збіраецца ехаць у Латвію, нягледзячы на забарону

56
Газманаў збіраецца ехаць у Латвію, нягледзячы на забарону

Расейскі артыст рыхтуецца вылецець у Юрмалу.

Як ужо паведамлялася, 21 ліпеня, за дзень да адкрыцця конкурсу "Новая хваля", міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч загадаў уключыць у "чорны спіс" трох расейскіх артыстаў, якія з'яўляюцца ганаровымі гасцямі конкурсу.

У спіс трапілі Іосіф Кабзон, Валерыя і Алег Газманаў. У МЗС Латвіі сцвярджаюць, што гэтыя асобы сваімі дзеяннямі спрыялі парушэнню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Кабзон і Валерыя ўжо заявілі прэсе, што звярнуліся ў МЗС РФ. А дырэктар Алега Газманава паведаміў парталу Super.ru, што артыст свае планы мяняць не мае намеру і рыхтуецца вылятаць у Юрмалу. "Мы даведаліся пра ўсё з інфармацыйных агенцтваў. У кожным выпадку нам ніхто афіцыйна не паведамляў, таму мы, як планавалі, ляцім у Юрмалу", - паведаміў прадстаўнік Газманава.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках