5 траўня 2024, Нядзеля, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Выведка ЗША саджае Расею на лаву падсудных

12
The Times: Выведка ЗША саджае Расею на лаву падсудных

Амерыканская выведка мае дастатковыя довады наўпроставай датычнасці Расеі да катастрофы "Боінга".

Гэтыя звесткі саджаюць Расею "на лаву падсудных", піша брытанская газета The Times, паведамляе ТСН.

"Учора ўвечары ЗША заявілі, што Расея адправіла магутныя ракетныя ўстаноўкі баявікам, якія збілі пасажырскі самалёт Malaysia Airlines", - гаворыцца ў артыкуле. - У дакладзе выведкі ЗША гаворыцца таксама пра тое, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін асабіста дазволіў тэрарыстам з Данбаса праходзіць навучанне ў Расеі, дзе іх навучылі карыстацца рознымі відамі зброі, у тым ліку сістэмамі СПА, якія, відавочна, былі ўжытыя, каб збіць авіялайнер".

Акрамя таго, амерыканскія разведчыкі заявілі, што сістэмы, з якіх збілі малайзійскі Boeing-777, былі часткай калоны з 150 вайсковых машын, якія за некалькі дзён да авіякатастрофы былі таемна ўвезеныя ва Украіну з тэрыторыі Расеі.

Падрабязнасці датычнасці Расеі былі абвешчаныя ўчора ў заяве амбасады ЗША ў Кіеве, у той час як дзяржсакратар Джон Кэры, які ў мінулым займаў бок абвінавачвання ў крымінальных справах, сказаў: "Цалкам відавочна, што назапасіліся шматлікія ўскосныя довады. Цалкам відавочна, што гэтая сістэма была перададзеная тэрарыстам Расіяй".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках