Над Дзяржынскам узняты сцяг Украіны
18- 21.07.2014, 18:30
- 40,779
Затрыманая вялікая колькасць тэрарыстаў.
Перадавыя падраздзяленні ВС Украіны ўвайшлі ў населены пункт Дзяржынска. Над мясцовай адміністрацыяй узняты сцяг Украіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны краіны.
Адзначаецца таксама, што падраздзяленнямі Нацыянальнай гвардыі праводзяцца мерапрыемствы лакалізацыі і знішчэння рэшткаў тэрарыстычных бандфарміраванняў.
«У выніку хуткіх і бескампрамісных дзеянняў падраздзяленняў Узброеных Сіл, затрыманая вялікая колькасць баевікоў, а таксама зброі і боепрыпасаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Сёння цягам першай паловы дня падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, якія прыцягнутыя да АТА, прадаўжаюць наступ у раёнах гарадоў Севераданецк, Лісічанск, а таксама вядуць баі ў прыгарадах Данецка і Луганска.
Горад Рубежнае быў вызвалены падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі сілавымі структурамі. Цяпер праводзіцца ягоная зачыстка ад рэшткаў тэрарыстычных бандфарміраванняў.