5 траўня 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Расея 24» зняў сюжэт пра атрад «Пагоня» ва Украіне (Відэа)

49

Расейская тэлевізія расказала пра беларусаў, якія дапамагаюць украінцам адстаяць незалежнасць іх краіны.

Вядучы інфармацыйнай праграмы адгукаецца пра нашых суайчыннікаў – удзельнікаў добраахвотніцкіх падраздзяленняў у суседняй краіне - з пагардай, называючы іх «групоўкай». Каментуе інфармацыю аб стварэнні «Пагоні» у эфіры канала «Расея 24» беларускі палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. У адказ на здзіўленае пытанне аб прычынах удзелу добраахвотнікаў з нашай краіны ва ўкраінскіх падзеях ён распавёў вядучаму праграмы пра салідарнасць беларусаў і ўкраінцаў.

Нагадаем, аб стварэнні атрада «Пагоня» стала вядома ў мінулым месяцы. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь, напісаўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёння ён і ягоныя сябры ва Украіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на Усходзе Украіны! Бліжэйшым часам будзе сфарміраваны беларускі атрад супраціву «Пагоня». Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. Без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі! Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыццём рыштунку! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі і каскі! Справаздачу дамо!» - паведаміў Гузь.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках