16 красавiка 2024, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў закон аб частковай мабілізацыі

9
Парашэнка падпісаў закон аб частковай мабілізацыі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў Закон «Аб зацвярджэнні Указа Прэзідэнта Украіны «Аб частковай мабілізацыі».

Як паведамляў УНІАН, 22 ліпеня Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла ўказ прэзідэнта «Аб частковай мабілізацыі». У тлумачальнай запісцы да дакумента ўказваецца, што «патрэба прыняцця пастановы аб частковай мабілізацыі абумоўленая распаўсюджваннем праяў тэрарызму на тэрыторыі Украіны, што прычыняецца да гібелі цывільнага насельніцтва, вайскоўцаў і работнікаў вайсковых фармаванняў і праваахоўных органаў Украіны ва ўсходніх рэгіёнах дзяржавы, канцэнтрацыі груповак войскаў (сіл) са значным наступальным патэнцыялам на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны, пагрозы нападу, небяспекі дзяржаўнай незалежнасці Украіны».

У дакуменце таксама адзначана, што «мабілізацыя праводзіцца цягам 45 дзён з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага ўказа». Указам ствараюцца дадатковыя ўмовы для дадатковага ўкамплектавання патрэбаў Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Службы бяспекі Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, іншых воінскіх фармаванняў Украіны вайсковаабавязанымі і рэзервiстамi ў адпаведнасцi з мабiлiзацыйнымi планамі. Закон уваходзіць у дзеянне з дня яго апублікавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках