6 траўня 2024, панядзелак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў верасні накіруецца ў Малдову

16
Лукашэнка ў верасні накіруецца ў Малдову

Дыктатар наведае з візітам Малдову ў другой палове верасня гэтага года.

Паводле звестак прэс-службы ўрада Малдовы, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, выступаючы на пасяджэнні з вытворцамі і экспарцёрамі садавіны і агародніны, а таксама з прадстаўнікамі перапрацоўчай прамысловасці.

На пасяджэнні абмяркоўваліся тэрміновыя захады, якія будуць прынятыя ўладамі пасля ўведзенай Расейскай Федэрацыяй забароны на пастаўкі малдаўскай свежай і кансерваванай садавіны і гародніны. На сустрэчы прысутнічалі міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Васілій Бумакоў і прадстаўнікі іншых галіновых міністэрстваў ды ўстаноў.

Юрый Лянкэ заявіў, што ўрад актывізуе перамовы з суседнімі краінамі ў прасоўванні экспарту малдаўскай прадукцыі. Ён таксама паведаміў, што беларускі рынак па-ранейшаму адкрыты для малдаўскіх тавараў, і што ў другой палове верасня Кішынёў, як чакаецца, наведае Лукашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках