У Менску пройдзе парад пажарных
2- 24.07.2014, 16:05
- 4,470
26 ліпеня ў сталіцы адбудзецца парад у гонар Дня пажарнай службы.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
Дзень пажарнай службы адзначаецца 25 ліпеня, а святочны парад пройдзе ў суботу 26 ліпеня.
«Урачыстыя мерапрыемствы адбудуцца ў Цэнтральным парку імя Горкага. А 11:00 ад будынка цырка да плошчы Перамогі пройдзе парад падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях», - распавялі ў міністэрстве.
Пасля параду ўсе збяруцца ў парку, дзе пройдуць паказальныя выступленні ўзвода ганаровай варты Камандна-інжынернага інстытута МНС.
На Свіслачы будзе арганізаваны парад плаўсродкаў МНС, у парку імя Горкага адбудзецца канцэрт з дэманстрацыяй спецтэхнікі.
Святочныя мерапрыемствы запланаваныя і ў абласных цэнтрах і іншых гарадах. Так, 25 ліпеня ў Берасці на вуліцы Гогаля адкрыюць скульптурную кампазіцыю, якая прысвечана выратавальнікам-пажарным, а ў Барысаве ў гарадскім палацы культуры прыме прысягу чарговае папаўненне МНС.