Цыгарэты зноў падаражэюць
14- 24.07.2014, 17:50
- 12,898
У Беларусі з 1 жніўня асобныя тыпы цыгарэт падаражэюць на Br200.
Максімальныя раздробныя кошты асобных тыпаў тытунёвай прадукцыі павялічацца на Br200, паведамляе БелТА.
У прыватнасці, Cooper Gold і Cooper з наступнага месяца замест Br7 200 будуць каштаваць Br7 400 за пачак, Velvet у асартыменце - BR10 400 за пачак.
Таксама з 1 жніўня ўсталёўваюцца кошты на новыя тыпы імпартуемых цыгарэт: Mеvius Revo 5 - BR16 000 за пачак, Mackintosh - Br105 000, Cherokee nicaragua blend и Cherokee dominicana blend - Br22 000.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты на тытунёвыя вырабы.
Папярэднім разам кошты на тытунёвыя вырабы ў Беларусі падымаліся 1 ліпеня.